Па старонках краязнаўчай газеты



Артыкул Аляксандра Гужалоўскага прысвечаны справе, дзякуючы якой мы, нашчадкі, можам дакрануцца да мінулых стагоддзяў, адчуць сувязь з продкамі. Пра Беларускі дзяржаўны музей расказвае Максім Гальпяровіч.



"Марылі пра мора, караблі, а не бачылі вялікага возера, якое ляжала за кіламетраў дваццаць ад іх," - пісаў Янка Маўр пра герояў аповесці "Палескія рабінзоны", але сам ён быў надзвычай цікаўным чалавекам, не дарма яго называлі беларускім Жулям Вернам.



Пра дзіўную панскую забаву - хадзіць на чаўне пад ветразем па возеры расказваецца ў артыкуле Анатоля Трафімчыка. Але як гэта было магчыма, калі ў гэтых мясцінах зараз добрага возера чы ручаіны няма? Слухайце аповед Максіма Гальпяровіча.



Віцебская губернія на пачатку 20 стагоддзя стала крыніцай талентаў, якія пазней атрымалі сусветную вядомасць. Пра Яшу Хейфеца зараз ведае не так многа людзей, але тое, што ў свой час гэта быў скрыпач сусветнага ўзроўню - вядома дакладна.



Напрыканцы траўня ў Беларусі традыцыйна адбываецца Ноч музеяў. Самы час узгадаць людзей, якія стаялі на варце гістарычнай памяці шмат гадоў таму,



Добрыя настаўнікі - маленькія вялікія людзі, якія штодня робяць сваю справу з цікавасцю і любоўю. Дзякуючы ім, узрастаюць таленты літаратуры, спецыялісты па мовазнаўству, вядомыя археолагі і апантаныя гісторыкі.




Літаратуразнаўца, крытык, лексікограф і педагог Уладзіслаў Чаржынскі доўгія гады свайго жыццця правеў далёка ад Радзімы. Пра яго дзейнасць і лёс распавядаецца ў артыкуле Сяргея Чыгрына.



Чаму варта завітаць у Хатынічы не толькі краязнаўцам, але і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй? Што такое "прыклад" і навошта яго пакідалі на могілках?



Пра складаны лёс пачынальніка беларускага краязнаўства, даследчыка Мікалая Каспяровіча распавядаецца ў артыкуле кандыдата гістарычных навук Антона Дзянісава. Чытае галоўны рэдактар Краязнаўчай газеты Максім Гальпяровіч.



Якім чынам род Чапскіх звязаны з Прылукскім біялагічным заказнікам? За што нам, нашчадкам, варта падзякаваць гэтаму знакамітаму беларускаму роду?

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00