Аўдыятэка
Па старонках краязнаўчай газеты
Чым адметнае мястэчка Новы Свержань? Чаму менавіта тут у ВКЛ з'явілася першая навучанльная ўстанова па падрыхтоўцы белага ўніяцкага духавенства? Якой была тутэйшая адукацыя? Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Дзяніса Лісейчыкава.
Адкуль паходзяць карані беларускасці братоў Ермаловічаў — Міколы, Лявона и Валянціна? Які след яны пакінулі у гісторыі і культуры краіны?
Ці ведаеце вы, што Заходняя Беларусь пачатку XX ст. мела свой гумарыстычны часопіс, які друкаваўся ў Вільні? Пра "Маланку", маланкаўцаў і тагачасныя жарты расказвае Максім Гальпяровіч.
Шклоўская папяровая фабрыка мае доўгую гісторыю, больш за 125 гадоў яна вырабляе розныя гатункі паперы. Як усё пачыналася? Як складаўся яе "працоўны лёс"? Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Аляксандра Грудзіны.
Што такое геральдычная кафля? Якія сімвалы можна пабачыць на ёй і што яны значаць?
Якімі даўней былі беларускія маёнткі? Як гаспадары ладзілі ў іх сваё жыццё? Нічога няма лепшага за сведчанні відавочцаў - Алена Быкава пакінула свае ўспаміны пра маёнтак Чэрніцы, запрашаем іх паслухаць.
Пра пісьменнікаў, якія гасцявалі, прыязджалі на творчыя сустрэчы ў правінцыйны Полацк, у сваім артыкуле расказвае Навум Гальпяровіч.
Мода на спадчыну фараонаў не абмінула і Беларусь. Хто з беларусаў вандраваў па Егіпце і сабраў сваю антыкварную калекцыю? У якім беларускім горадзе існаваў сапраўдны музей егіпецкіх цікавостак?Расказваецца ў артыкуле Аляксандра Вайтовіча.
Пра першага кіраўніка БДЭУ Аляксея Гурло, выбітную асобу няпростага лёсу, даведаемся з артыкула Алега Дзячкова.
Некалькі цікавых артыкулах аб'яднаў Максім Гальпяровіч у гэтым выпуску. У артыкуле Ігара Пракаповіча ідзе гаворка пра "Куцухаў камень", Алена Смаленічэнка расказала пра Геранёнскую манстранцыю,


















