Па старонках краязнаўчай газеты



З чаго пачынаў сваю настаўніцкую кар'еру Адам Багдановіч? Чаму быў вымушаны апекавацца сваімі сёстрамі? Як у канцы XIX ст. жылі на 16 руб.? Чаму Адама Ягоравіча на адным з месцаў працы назвалі "недобранадзейным" і чаму яму давялося часта мяняць працоўнае месца? Расказвае галоўны рэдактар Краязнаўчай газеты Максім Гальпяровіч.



Рэдкія кадры кінахронікі пачатку XX ст. могуць распавесці пра многае. Алесь Суша запрашае разам з ім глянуць праз вока кінакамеры на тагачасны Мінск і Нясвіжскі замак, а таксама пазнаёміцца з адным з заснавальнікаў савецкага кінематографу Дзіга Вертавым.



Могілкі- адна з самых надзейных крыніц інфармацыі пра горад або мястэчка. У Баранавічах таксама ёсць старыя могілкі, на якіх ёсць незвычайны некропаль. Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Ягора Гацко.



Кароткае, але яркае жыццё выпала актору і паэту Рамуальду Жакоўскаму. Пра яго лёс і творчасць у артыкуле Сяргея Чыгрына.



Невядома дзе і калі пазнаёміліся Адам і Марыя, бацькі Максіма Багдановіча, не захаваліся звесткі пра тое, як развіваліся іх адносіны, што прывялі да шлюбу, але некаторыя дакументы - сведкі іх жыцця, трапілі ў рукі пільных музейшчыкаў. Слухайце аповед пра іх у гэтай перадачы.



Чаму жыхары наваколля шанавалі мясціну, якая звалася Казееў груд? Хто такі Казей? Як гэтае месца ратавала людзей пад час вайны і чаму не засталося ад яго нічога акрамя ўспамінаў распавядаецца ў артыкуле  Іллі Вярбілы.



Пра што пісалі адзін аднаму настаўнікі Клецкай гімназіі ў сваіх лістах? Чым жылі і да чаго імкнуліся? Даведаемся з працягу аповеду пра настаўнікаў беларускай гімназіі.



Настаўнік - той, хто мае асаблівы ўплыў на вучняў. Якімі былі настаўнікі пачатку 20 ст.? Пра Вячаслава Арэня, выкладчыка Клецкай гімназіі, расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Андрэя Блінца.



Пра што можа расказаць адзін унікальны фотаздымак 1931 г. ўважліваму даследчыку? Сяргей Чыгрын у сваім артыкуле апавядае гісторыю беларускай гімназіі ў Клецку, расказвае пра лёс яе выкладчыкаў і вучняў.



Ці маглі уплываць на свой лёс і жыццё сяляне ў часы Вялікага Княства Літоўскага? Хто такі "сельскі суддзя"? Якія справы разглядаў сельскі суд? Пра гэта і не толькі ў артыкуле Аляксандра Доўнара.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00