Аўдыятэка
Па старонках краязнаўчай газеты
Камяні - сведкі мінулых стагоддзяў, амаль кожны з іх мае сваю гісторыю. Пра найбольш цікавыя легеды згубленых камянёў расказвае Максім Гальпяровіч паводле атрыкула Зміцера Скварчэўскага.
Дзе працаваў і чым займаўся Міхась Лынькоў у Бабруйску? Якая памяць засталася пра яго ў горадзе? Якія яго творы былі надрукаваны ў гэтыя гады? Слухайце аповед Максіма Гальпяровіча паводле артыкула Іны Аўсейчык.
Што рабіць, калі ў краіне актыўна ідзе працэс урбанізацыі і з-за гэтага паступова пачынае знікаць вусная народная творчасць? Трэба выпраўляцца ў этнаграфічныя экспедыцыі. Як гэта было ў сярэдзіне XX ст. расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Сымона Барыса, удзельніка тагачасных экспедыцый.
Хвэлька з Рукшэніц - псеўданім паэта XIX ст. Фелікса Тапчэўскага, пра сям'ю і лёс якога ідзе гаворка ў артыкуле Яўгена Глінскага, Максіма Макарава і Дзмітрыя Мацвейчыка.
Якімі былі беларускія культурныя часопісы 30-40 гадоў? Кім былі аўтары і выдаўцы, што асвячалі тагачаснае літаратурнае і грамадскае жыццё? Пра " Беларускі летапіс" у артыкуле Сяргея Чыгрына.
Хто такі Алесь Аніхоўскі? Як з'явіліся газета і часопіс "Маладняк Калініншчыны"? Пра ролю для беларускай культуры і трагічны лёс натхнёнага краязнаўцы, настаўніка расказваецца ў артыкуле Аляксандры Вайтовіч.
Калі ўпершыню на надмагільных помніках сталі змяшчаць выявы памерлых? Якія найстарэйшыя фота можна зараз ўбачыць на беларускіх могілках? Чаму некалі фотаздымкі размяшчалі ў ніжняй частцы помніка? Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Сяргея Грунтова.
Губернатарскі сад і Лошыцкі парк, парк Янкі Купалы і Гомельскі парк - назвы найстарэйшых гістарычных паркаў Беларусі. Калі яны з'явіліся і якімі былі ад пачатку даведаемся з артыкула Алега Трусава.
Што хаваецца за адным простым фотаздымкам старога Гродна? Не толькі гістарычнае сведчанне, але і ўспаміны і лёсы людзей. Пра гісторыю "фота з гісторыяй" у артыкуле Ірыны Мышкавец.
Архітэктары, мастакі, скульптары, батанікі, садоўнікі - вось няпоўны пералік тых спецыялістаў,


















