Аўдыятэка
Па старонках краязнаўчай газеты
Чы ведаеце вы, што наўпрост у цэнтры Менска на беразе Свіслачы да пачатку XX ст. існавала сапраўднае язычніцкае капішча? Дзе яно было, як выглядала і куды падзеўся камень з яго распавядае Максім Гальпяровіч паводзе артыкула Канстанціна Касяка.
Фотаздымкі з калекцыі Літаратурнага музея М. Багдановіча могуць шмат распавесці пра яго продкаў і яго самога. Пра фота дзеда паэта, які быў неардынарным чалавекам, а таксама пра партрэт сям'і Мякотаў распавядае Максім Гальпяровіч.
У сваім артыкуле краязнаўца Мікалай Шуканаў распавядае пра жыццё мястэчка Жлобін на мяжы XIX-XX стст. Што расказалі старыя паштоўкі, якія падзеі пакінулі след ў тагачасных газетах слухайце ў аповедзе Максіма Гальпяровіча.
Чалавек, які зрабіў пераклад некалькіх частак "Спеву аб Гаяваце" на беларускую мову, але, на жаль, не змог працягнуць працу над творам і ўрэшце рэшт перастаў пісаць па-беларуску. Паэт, празаік, крытык, выкладчык і перакладчык з аглійскай і ўзбекскай моў, Аркадзь Мардвілка, якога спасціг няпросты, але шчаслівы лёс - герой артыкула Алеся Сімакова.
Што адбывалася з калекцыяй Беларускага дзяржаўнага музея у 1930-х-1940-х гадах? Дзе знайшлі скарбы музея пасля вайны і якім чынам калекцыя вярталася на радзіму? Слухайце аповед Максіма Гальпяровіча паводле артыкула Аляксандра Гужалоўскага.
Толькі адно лета правёў Максім Багдановіч у в. Ракуцёўшына, але, дзякуючы ўспамінам Яніны і Генадзя Каханоўскіх, Вацлава Ластоўскага, Веры Мікуты, Лявона Луцкевіча, мы зараз дастакова шмат ведаем пра гэты перыяд.
Калі мы ходзім па вуліцах Мінска і бачым будынкі, якія дыхаюць гісторыяй, мы рэдка задумваемся, хто іх аўтар і ў якія часы ён жыў? Чарговы выпуск перадачы Максіма Гальпяровіча паводле артыкула Антона Дзянісава прысвечаны менавіта гэтай тэме.
Пётр Драчоў, выхаванец Мсціслаўскага дзіцячага дома, бацькоў якога забрала вайна, мабыць, нават уявіць сабе не мог, што некалі стане знакамітым беларускім мастаком. Але жыццё склалася менавіта такім чынам. Пра характар, лёс і творчасць мастака распавяддае Максім Гальпяровіч.
Як будынак купца Сакера стаў "Домам №1 БДУ"? Калі ў дворыку БДУ з'явіўся знакаміты "Дом №13"? Пра архітэктурную гістрыю ўніверсітэту распавядае Максім Гальпяровіч.
Фатографы пачатку 20 стагоддзя - апантаныя людзі, дзякуючы якім мы маем магчымасць паглядзець на мінулыя часы. Пра настаўніка гісторыі, геаграфіі, літаратуры і фатографа Рамана Салаўя,


















