Па старонках краязнаўчай газеты



Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча стаў адным з муроў, на якім была заснавана музейная справа Беларусі. Пра яго гісторыю распавядаецца ў артыкуле Дзмітрыя Моніча.



Кандыдат філалагічных навук Яніна Грыневіч распавядае пра руплівага збіральніка беларускага песеннага фальклору, кампазітара, педагога Антона Антонавіча Грыневіча, які сабраў больш за 900 твораў музычнай спадчыны беларусаў, але , на жаль, у 30-я гады падзяліў трагічны лёс многіх дзеячаў нашай культуры.



У 1581 годзе у Полацку быў заснаваны езуіцкі калегіум, на яго базе пазней была адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія.



Ці ведаеце вы, што імя Яна Няпрэцкага захавалася ў гісторыі нашай краіны дзякуючы езуітам? Кім ён быў, у якія часы жыў і чаму ўвайшоў ў мясцовыя хронікі раскажа Максім Гальпяровіч.



Адам Міцкевіч пісаў, што яго балады заснаваны на народных песнях і паданнях, абрадах і звычаях Навагрудчыны, якія ён ведаў і шанаваў з дзяцінства.



Пра трагічны лёс некалі велічных беларускіх замкаў, пра сапраўдныя прычыны іх знішчэння распавядае на старонках "Краязнаўчай газеты" кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў.



Сучасныя дзеці і ўнукі нярэдка не ведаюць якія цікавыя гісторыі хавае памяць іх старэйшых сваякоў. Чым цікавыя гэтыя ўспаміны? Чаму і для каго важна іх захаваць?

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00