Аўдыятэка
Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў
Юлій II увайшоў у гісторыю не толькі як адзін з найбольш ваяўнічых пап, але і як вядомы мецэнат.
Усяго 27 дзён Пій III кіраваў Святым прастолам. Хадзілі чуткі, што яго атруцілі, а праўда гэта ці не, вы даведаецеся з чарговай перадачы сястры Дар’і Галубковай OV.
Традыцыю міжнародных падарожжаў Рымскіх пантыфікаў у сучаснай гісторыі аднавіў Папа Павел VI у 1964 годзе, выехаўшы з візітам ў Святую зямлю. А рэкарцменам апостальскіх падарожжаў можна лічыць Св. Яна Паўла II, які аж 104 разы адпраўляўся ў адмысловыя вандроўкі.
Слухайце аповед с. Дар'і Галубковай OV пра Папу, які правёў на троне св. Пятра самы працяглы час у XVI стагоддзі (15 гадоў). У перыяд яго пантыфікату Мікельанджала скончыў сваю знакамітую фрэску "Страшны суд", якая ўпрыгожвае Сіксцінскую капэлу, а Мікалай Капернік прысвяціў Паўлу III адну з сваіх вядомых прац.
Па адной з легенд менавіта папа Калікст III наклаў анафему на камету Галея, якая з'явілася ў 1456 годзе, мяркуючы, што гэта благое прадвесце для хрысціян, што абаранялі Белград да асманаў. А праўда гэта альбо мана слухайце ў праграме с. Дар'і Галубковай OV.
Папа Грыгорый VII паходзіў з нізоў тагачаснага грамадства. Сваім бацькам ён часта называў апостала Пятра, а маці - святую Царкву.
Што такое монафеліцтва? Чаму Папа Марцін I паўстаў супраць гэтага вучэння, насуперак волі імператара самастойна склікаў сабор, каб асудзіць гэты рух, цярпеў ганенні і нават неаднаразова сядзеў у вязніцы, слухайце аповед с. Дар'і Галубковай OV.
Захапляльная гісторыя пра Папу Яна I, які распачаў хрысціянскую эру, бо стаў лічыць гады не ад заснавання Рыму, а ад Нараджэння Хрыстовага. Пра чалавека, што прабыў на пасадзе Пятра усяго 30 месяцаў, але заслужый павагу біскупаў і людзей, і адышоў да Пана, як мучанік, стаўшы палітычным вязням, распавядае с. Дар'я Галубкова OV.
Чаму сямідзесяцігадовы Леў XI атрымаў мянушку «Papa Lampo», што азначае «Папа-маланка»? Да якога знакамітага роду ён належыў і чым адметны перыяд яго пантыфікату распавядае с. Дар'я Галубкова OV.
Трыццаць сёмы біскуп Рыма, папа Дамасій I актыўна займаўся царкоўным будаўніцтвам і цвёрда абараняў веру. Дамасий I даручыў свайму сябру, св. Гераніму, зрабіць пераклад Бібліі, які пазней стане вядомы як Вульгата - афіцыйны пераклад на лацінскую мову, ім мы карыстаемся да гэтай пары.


















