Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў



Сярод рымскіх пантыфікаў было шмат таленавітых людзей. Але ўпершыню с. Дар’я Галубкова OV распавядае пра Папу-матэматыка, які наноў пазнаёміў Еўропу з арабскімі лічбамі.



Чаму Грыгорыя XVI называюць "шакаладным папам"? Якія адносіны мае каталіцкая царква да шакаладу? Ці лічыцца какао постным напоем? Слухайце найцікавейшы выпуск перадачы пра рымскіх пантыфікаў ад с. Дар’і Галубковай OV.



Сціплы і мяккі, памяркоўны і дабрасумленны, высокаадукаваны 253 біскуп Рыму быў патныфікам усяго 20 месяцаў, аднак і за гэты час здолеў пакінуць свой след у гісторыі касцёла. Слухайце аповед с. Дар’і Галубковай OV



Быў у жыцці гэтага чалавека час, калі ён адышоў ад кар'ерных дыпламатычных спраў і пасяліўся ў сельскай мясцовасці, дзе нават кіраваў тамтэйшым хорам. Што прымусіла яго вярнуцца ў палітыку і як гэты сціплы чалавек слабога здароўя стаў Папам Рымскім расказвае с. Дар’я Галубкова OV.



Менавіта ў часы кіравання каталіцкай царквой гэтым Папай Еўропа знаходзілася пад панаваннем Напалеона Банапарта, які не толькі захапіў Рым, але і уявіў, што яму павінен скарыцца Ватыкан.



З гэтага Папы пачалася ў Рымскай гісторыі, так званая, "эпоха Піяў". Ён змагаўся з карупцыяй, асушаў Рымскія балоты і заснаваў першую біскупскую катэдру ў ЗША. Пра тое, як папа Пій VI змагаўся з тагачаснымі кіраўнікамі дзяржаў, перажываў Французскую рэвалюцыю расказвае с.Дар’я Галубкова OV.




Фота www.vaticannews.va

Сённяшні экстраны выпуск перадачы прысвечаны памяці вялікага Пантыфіка, пакорнага працаўніка вінаградніка Пана, як ён сам сябе назваў пасля абрання на Пасад Святога Пятра,- Папы Бенедыкта XVI. Аб яго ролі ў жыцці касцёла і ўплыве на жыцці асобных людзей распавядае с.Дар’я Галубкова OV.



Перыяд пантыфікату гэтага Папы падобны на сцэнарый баявіка ці захапляльнага экшн-фільму - столькі канфліктаў, войнаў і незвычайных падзей адбылося ў гэты час. Пра тое як гэта было расказвае с. Дар’я Галубкова OV.



Грыгорый XIII - той Папа, які ўвёў ва ўсіх каталіцкіх краінах грыгарыянскі каляндар, што быў распрацаваны святаром-езуітам і астраномам Хрыстафорам Клавіюсам і, як мінімум, гэтым знакаміты па ўсім свеце. Слухайце аповед пра яго с. Дар’і Галубковай OV.



Час, у які давялося жыць і кіраваць Царквой Папу Кліменту можна назваць Эпохай трох "Р": рэнесансу, рэфармацыі, рэформы касцёла. У гісторыю ён ўвайшоў як няўдалы пантыфік, пасіўнасць якога прывяла да трагічнага спусташэння Рыма і развіцця пратэстантызму.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00