Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў



Амаль кожны хоць раз ў жыціі бачыў карціну Рафаэля Сіксцінская Мадонна. Магчыма, вы памятаеце выяву састарэлага біскупа ў ног Багародзіцы, побач з якім намалявана тыяра, галаўны убор рымскіх пантыфікаў? Гэта і ёсць святы мучанік, Папа Сікст ІІ. Пра служэнне, лёс і трагічную смерць Сікста ІІ, які з’яўляецца апекуном цяжарных жанчын, расказвае сястра Дар'я Галубкова OV.



Калі Карнэлій стаў Папай, супраць яго выступіў вядомы багаслоў Новацыян — заснавальнік асабістай секты, які сам меціў на гэту пасаду і фактычна стаў анціпапай. Але бок Карнэлія прыняў святы Цыпрыян Карфагенскі, што дапамогло новавыбранаму Папе замацаваць пазіцыю.

Пра лёс Папы Карнэлія, які першым стаў пісаць свае пасланні на лаціне, расказвае сястра Дар'я Галубкова OV.



Калі ў чарговы раз паўстала пытанне выбару Папы Рымскага і ўсе чакалі агульнага рашэння, раптам на галаву аднога з прысутных святароў, якога звалі Фабіян, апусціўся голуб. Людзі палічылі гэта добрым знакам і рашэннне было прынята. Пра жыццё і дзейнасць рымскага Папы Фабіяна распавядае сястра Дар'я Галубкова OV.



Пра Папу Клімента VIII, пад час кіравання якога была заключана Берасцейская ўнія 1596 года, што стала важнай падзеяй для нашай гісторыі, расказвае сястра Дар'я Галубкова OV.



Пра Папу Пія V, што зрабіў абавязковым аднолькавы парадак правядзення імшы, які пасля заставаўся нязменным больш за 400 год расказвае сястра Дар'я Галубкова OV.



С. Дар'я Галубкова OV распавядае пра строгага і бескампраміснага Папу Паўла IV. Пра рэформы часоў яго пантыфікату, інквізіцыю і барацьбу з ерасю.



С. Дар'я Галубкова OV працягвае расповед пра аднаго з самых уплывовых Пантыфікаў Сярэднявечча  - Папу Інакенція ІІІ.



Пра Папу Інакенція ІІІ, аднаўленне ім значэння папскага прастола і яго ўдзел у еўрапейскай палітыцы распавядае с. Дар'я Галубкова OV.



Пра вострасюжэтны пантыфікат 96 біскупа Рыма Льва III распавядае с. Дар'я Галубкова OV у праграме "Tu es Petrus: пра Рымскіх Пантыфікаў".



Больш падрабязна пра пантыфікат Папы Пія XI: якім духоўным і грамадска-палітычным справам удзяляў увагу і якім тэзісам сацыяльнага вучэння навучаў гэты пантыфік распавядае с. Дар'я Галубкова OV.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00