Аўдыятэка
Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў
Св. Сімпліцый - папа, якому давялося бараніцца ад умяшання Візантыйскіх кіраўнікоў і адстойваць аўтарытэт апостальскага пасаду ў пытаннях веры.
Папа Гіларый энергічна змагаўся за правы Рымскага пасада
Два кароткіх пантыфікаты Св. Анастазія I і Св.Зосімы пакінулі свой след ў гісторыі хрысціянства.
Неверагодны па накале і сюжэту пантыфікат, што адбываўся на фоне рэлігійных спрэчак, супрацьстаяння прававерных хрысціянаў і арыянаў - гэта час, калі прэстол займаў Папа Ліберый.
35 біскуп Рыма Юлій I заняў прэстол у той перыяд, калі хрысціянства было ўжо прызнана афіцыяльнай рэлігіяй. Праўда і яму давялося змагацца за чыстасць веры з арыянствам. Як гэта было расказвае с. Дар’я Галубкова OV.
З дапамогай с. Дар'і Галубковай OV мы пазнаёміліся ўжо з больш як 124 біскупамі Рыму. Папы першай паловы IV ст. — св. Марцэлін, св. Еўсевій і св. Марк пакінулі свой след ў гісторыі, хоць і не шмат часу займалі прэстол.
Пра гэтых рымскіх папаў не так шмат вядома, але ці можа гэта спыніць натхнёнага даследчыка, аўтара перадачы - с. Дар'ю Галубкову? Безумоўна, не! Знаёмімся з папамі Феліксам I, Эўціхіянам і Гаем у новым выпуску Tu es petrus.
Усе тры Святыя Папы, пра якіх сёння распавядае с. Дар'я Галубкова OV, жылі і кіравалі Касцёлам у III стагоддзі. Адкуль яны паходзілі, які след пакінулі слухайце у чарговым выпуску перадачы.
Як не дзіўна, імя гэтага Папы паходзіць ад імені бога заходняга ветру у грэчаскай міфалогіі - Зефіра.

















