Дом для Радыё Марыя
“Чайкоўскага, 70” - амаль 8 гадоў у доме, што месціцца па гэтым адрасе, жыло, працавала, малілася ўдзень і ўночы, несла Слова Божае людзям Радыё Марыя Беларусь. Зараз будынак, у якім працавала студыя, выстаўлены на продаж і ў хуткім часе каманда радыё павінна або набыць яго, або пераехаць.
Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 68
Калі ўпершыню на надмагільных помніках сталі змяшчаць выявы памерлых? Якія найстарэйшыя фота можна зараз ўбачыць на беларускіх могілках? Чаму некалі фотаздымкі размяшчалі ў ніжняй частцы помніка? Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Сяргея Грунтова.
Tu es petrus: Бенедыкт VIII
Папа, які праз усё жыццё сябраваў з імператарам і стаў на чале папскага войстка, каб перамагчы піратаў - Бенедыкт VIII. Пра чарговую неардынарную асобу расказвае с. Дар'я Галубкова OV.
Страчаныя святыні. Выпуск 30
Касцёл Св. Станіслава ў в. Маляцічы быў паменшанай у некалькі разоў копіяй базылікі Св. Пятра ў Рыме. Хто стаў ініцыятарам будаўніцтва і як склаўся лёс незвычайнага касцёла расказвае краязнаўча Аляксандр Грудзіна.












