Дарога да Бога: Марыя Лаўра Майнэцці
"Рабі кожную дробязь з верай, любоўю і энтузіязмам," - па такім запавеце жыла с. Марыя Лаўра Майнэцці. Пра благаслаўлёную, якая загінула ад рук трох дзяўчын-сатаністак у XX ст. расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
Страчаныя святыні. Выпуск 32
Каменны касцёл Св. Казіміра (Фарны), пабудаваны яшчэ ў XVII ст., - першы каталіцкі храм і першы каменны будынак Магілёва. Пра пажары і закрыццё, пра прыкасцёльныя пахаванні і сучасны стан касцёла расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
Біблейская батаніка. Ісоп
"Акрапі мяне ісопам і ачысцішся..." - памятаеце гэтыя словы з Кнігі Псальмаў? Пра тое, якую сімволіку ў біблійных тэкстах мае ісоп, пра падабенства і адрозненне ісопу сірыйскага ад ісопу лекавага, пра тое, што такое мацярдушка расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.
Моц Святога ружанца. №31
Ружанец да сямі балесцяў не замяняе звычайнага ружанца, але запрашае да разважанняў над пакутамі Маці Божай. Менавіта да такой малітвы запрашала Найсвяцейшая Панна пры сваім аб'яўленні тром студэнткам ў Кібэо (Руанда).











