Часопіс "Ave Maria". Ліпень- жнівень, 2024
Летні нумар часопіса "Ave Maria" прыходзіць да чытачоў з натхняльнымі і праўдзівымі сведчаннямі, цікавымі гутаркамі, рэпартажамі і разважаннямі. Нумар прысвечаны тэме мучаніцтва.
Страчаныя святыні. Выпуск 34
На беразе Дняпра стаяў стары сасновы лес. Дзеці, што гулялі побач выпадкова закінулі чаравік у дупло дрэва і не змаглі дастаць. Калі дарослыя даставалі чаравік, то ўбачылі там абраз, але дастаць яго не змаглі. І вырашылі людзі пабудаваць на гэтым месцы царкву, а што было далей расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
Tu es petrus: Грыгорый III
Хто такія абразаборцы? Чаму пад час пантыфікату папы Грыгорыя III працягваліся канфлікты з візантыйцамі ды лангабардамі?
Дарога да Бога: Благаславёны кс. Міхал Рапач
Як перажывалі часы пераследу веры святары XX стагоддзя? Якія выклікі часу паўсталі перад імі? Пра ксяндза Міхала Рапача, які перажыў другую сусветную вайну, але гвалтоўна загінуў ужо ў "мірны" час, расказвае кс. Віталій Дабраловіч.












