Што пачытаць? "Міласэрнасць Божая – надзея нашага збаўлення"
"Міласэрнасць Божая – надзея нашага збаўлення" – так называецца каляндар на 2025 год, які выйшаў у выдавецтве "Про Хрысто". Яркі і густоўны, для кожнага верніка ён стане цудоўным спадарожнікам у практыкаванні веры на ўвесь наступны год.
Генеральны капітул капуцынаў у Рыме
Што такое капітул? Якія пытанні на ім абмяркоўваюцца? Як прайшла сустрэча з Папай Рымскім? Расказвае брат Алег Шэнда , кусташ кустодыі Беларусі.
Страчаныя святыні. Выпуск 35
Дзе ў Шклове знаходзіліся ўніяцкія храмы? Пра царкву Пятра і Паўла, ад якой да нашага часу захаваліся толькі муры, пра лёс царквы Ушэсця Хрыстова, звесткі пра якую захаваліся толькі ва ўспамінах мясцовых старажылаў, пра сям'ю, якая намагалася захаваць царкоўную маёмасць пад час вайны, расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 85
З чаго пачынаў сваю настаўніцкую кар'еру Адам Багдановіч? Чаму быў вымушаны апекавацца сваімі сёстрамі? Як у канцы XIX ст. жылі на 16 руб.? Чаму Адама Ягоравіча на адным з месцаў працы назвалі "недобранадзейным" і чаму яму давялося часта мяняць працоўнае месца? Расказвае галоўны рэдактар Краязнаўчай газеты Максім Гальпяровіч.












