Час Адвэнту – гэта заўсёды радаснае чаканне Нараджэння Збаўцы. Адпаведны настрой стварае паэзія Усевалада Сцебуракі. Маем радасць пачуць верш "Адвентовае" ў аўтарскім выкананні. Абразу Маці Божай у галоўным алтары Стаўпецкага касцёла святога Казіміра прысвяціла верш Данута Бічэль.
У рубрыцы "Спадчына" літаратуразнаўца Ірына Багдановіч прадстаўляе свой пераклад верша "Старапольскія Рараты" Уладзіслава Сыракомлі. Твор быў напісаны ў 1858 годзе, а з'яўляецца нязменна актуальным, бо хрысціянская вера была асновай і стрыжнем усяго жыцця нашых продкаў. Ад Бога і з Богам пачыналася і рабілася кожная справа. Запрашаем паслухаць у нашым выпуску перакладчыцу Ірыну Багдановіч. Упэўнены, што пасля нашай прэзентацыі Вы не прапусціце гэты яркі па змесце і аўтарскім складзе нумар, атрымоўвайце духоўную, інтэлектуальную і эстэтычную асалоду.








