
А шмат сярод нашых слухачоў знаўцаў творчасці св. Яна Паўла ІІ?
22 кастрычніка ва ўспамін святога папы ў ранішнім эфіры на Радыё Марыя ладзім віктарыну!
Пачынаючы з 10.15 у эфіры будзе агучана 6 пытанняў, якія падрыхтаваў а. Яўген Усошын - аўтар праграмы "Вучэнне Св. Яна Паўла ІІ".
Адказы прымаем у прамым эфіры па тэлефонах, на вайбер, праз сацыяльныя сеткі. Пераможцам будзе той, хто правільна адкажа на большую колькасць пытанняў. Сакрэтная інфармацыя: на нашым сайце ёсць раздзел Аўдыятэка - Праграмы - Вучэнне Св. Яна Паўла ІІ, дзе можна знайсці ўвесь прагучаўшы матэрыял па гэтай тэме 😉








