Лепшы дзень года надышоў! Мы ўсе набліжалі яго, як маглі:

з ліхтарыкамі беглі па чорных вуліцах на Рараты, рабілі пастановы, адыходзілі ад пастаноў, вінавацілі сябе за гэта, зноў вярталіся, разважалі, шукалі нагодаў для добрых учынкаў, паўсюль шукалі Божыя знакі, радаваліся, калі знаходзілі, і ўсё казалі "Нічога, вось надыйдзе Раство, і развіднее". Стаміліся ад апошніх прыгатаванняў: стравы - 12 ці колькі здолееш, абрус белы, сена здабыта, аплатак, падаруначкі, усё ёсць. Заяснела зорка. Нарадзілася Дзіця! Значыцца - развіднее. Будзем жыць. Віншуем усё чалавецтва з гэтай наймацнейшай радасцю ў свеце! І асобна вас, дарагія беларускія людзі, дарагія слухачы Радыё Марыя! Няхай Нованароджаны Езус будзе праменьчыкам святла і надзеі ў кожным доме!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00