Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
Як выбіраецца мітрапаліт? Пра яго паўнамоцтвы ў беларускім касцёле і ці інфармацыя, пададзеная ў СМІ, дакладная - паразмаўлялі з кс. канонікам Дзмітрыем Барылам.
Пра мастацкую студыю "Крылы натхнення", якая дзейнічае пры касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў Мінску, нашая валанцёрка Таццяна Мухіна паразмаўляла з мастачкай Надзеяй Бука.
7 верасня 2021 споўнілася 100 год з дня заснавання Апостальскага руха Легіён Марыі. Пра жыццё і дзейнасць руху ў Беларусі Вольга Хілько паразмаўляла з легіянерам Уладзімірам Вайцяховічам.
24 верасня ў Навагрудку распачнецца курс “Абаронца веры”. З чаго будзе ён складацца, хто будзе весці заняткі, які практычны сэнс у атрыманні гэтых ведаў - паразмаўлялі з кс. Юрыем Жэгарыным, арганізатарам.
"Усе рэчы, якія рэалізуем у нашай краме маюць глыбокі хрысціянскі сэнс". Пра цудоўную хрысціянскую інтэрнэт-краму паразмаўлялі з Вольгай Севярынец, уласніцай kroplia.by
5-га верасня будзе праходзіць Першы Фестываль Хрысціянскай Культуры “Адна гісторыя – адно багацце”. Адбудзецца ён на тэрыторыі парафіі Св. Тройцы (св. Роха) у Мінску. Пра багатую праграму гэтага мерапрыемства паразмаўлялі з кс. канонікам Юрыем Санько.
Каму і чым дапамагае "Шчаслівы малыш", якія плёны іх васьмігадовай працы - паразмаўлялі з Кацярынай Сідарук, сацыяльным педагогам гэтага сацыяльнага цэнтра.
Пра жыццё і гісторыю маладзечанскага хора з парафіі святога Казіміра, а таксама пра яго ўдзел у праекце Радыё Марыя па запісу літургічных спеваў паразмаўлялі з кіраўніцай хору сп. Ірэнай Туровіч
фото сп. Вольгі Адамовіч
25 жніўня ў Івянцы пад дэвізам "Вы - соль зямлі" адбылася 4-ая сустрэча маладых кансэкраваных асобаў. Як не страціць смак манаскага жыцця - запыталіся ва ўдзельнікаў сустрэчы.
Пра хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі Novafest, які прайшоў у парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская дыяцэзія) паразмаўлялі з Вольгай Беразоўскай, адной з арганізатарак гэтай падзеі.


















