фота Анастасіі Гайдук
21 жніўня 2021г. у парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца самы старажытны касцёл Беларусі, адбудзецца фестываль-рэкалекцыі "Novafest" для вернікаў каталіцкіх парафій.
Мэта фестывалю - паглыбіць духоўнае перажыванне прысутнасці Бога ў жыцці вернікаў праз малітоўныя набажэнствы і духоўныя практыкаванні.
Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць сустрэцца з Жывым Богам праз пакаянне і навяртанне, праз сведчанні іншых людзей, а таксама праз праслаўленне Бога спевам і малітвамі, даручаючы сябе Духу Святому (Праслаўленне Святых Дароў, Адарацыя Крыжа, Ружанец, Крыжовы шлях, Святая Імша).
Акрамя таго, на фестывалі будзе магчымасць наведаць фотавыставу на духоўную тэматыку, пазнаёміцца з дзейнасцю каталіцкіх рухаў і СМІ.
На тэрыторыі касцёла будзе працаваць крама-музей-галерэя, дзе можна набыць рэлігійныя рэчы, сувеніры.
Фестываль працягнецца з 10.00 да 22.00.
Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца па тэлефонах:
+375 33 320 11 48, Наталля (viber, telegram)
+375 44 759 08 67, Ірына (viber)
+375 29 124 93 21, Вольга (viber, telegram)
ці па спасылцы https://forms.gle/vcaL1t2xb152tcx3A
Адчуй прысутнасць Жывога Бога праз адзінства, сведчанні і праслаўленне!








