Ці любіце вы беларускую мову так, як любім яе мы? Ці ведаеце трапныя слоўцы ды прыказкі, прымаўкі ды крылатыя выразы? Умееце імі аздабляць сваю штодзённую мову?
Запрашаем паглыбіцца ў свет беларускай мовы разам Ядзвігай Рай і Марыяй Макарэвіч. Слухайце першы выпуск "Размоваў пра мову".








