Марыя - скарб, які трэба адкрыць



Сёння разам з а.Міхаілам Цвячкоўскім МІС адпраўляемся ў Індыю, у горад Вайланкані бліз экватара.



Паводле падання фігурку Маці Божай, якая захоўваецца ў партугальскім горадзе Назарэ, выразаў з дрэва сам Святы Юзаф, а расфарбаваў Св. Лука. Якія цуды звязаныя з ёй? Чаму яе хавалі ў пячоры на беразе акіяна? Расказвае а.Міхаіл Цвячкоўскі МІС.



"Хлопчык, які гуляў з анёламі" - так называлі Св. Германа Юзафа О. Прайма, які ад маленства адчуваў вялікую пашану і адданаць Панне Марыі,



Хто такія катары або альбігойцы? У чым была прывабнасць і небяспека іх філасофіі ў адносінах да Касцёла?




Чаму Англію доўгі час называлі "спадчынай Марыі", яе ўласнасцю? Якія незвычайныя аб'яўленні здарыліся тут у сярэднявеччы ледзі Рычарлдзіс?



Чаму Маці Божая аб'явілася былому разбойніку, манаху Ода Клюнійскаму? Калі з'явіўся новы тытул Маці Божай - "Mater misericordiae", Маці Міласэрднасці?



"Ты мой святар і верны летапісец, прымі гэты арнат, які мой сын прысылае табе сам са свайго скарбца," - такія словы прамовіла Панна Марыя пад час аб'яўлення арцыбіскупу Ільдэфансу з Таледа ў VII ст., перадаючы яму блакітны арнат.



"Цябе абараняе Тая зверху," - так сказаў нячысты аднаму экзарцысту, нават не могучы вымавіць імя Найсвяцейшай Панны Марыі.



Хто лічыць Марыю пагрозай і канкурэнткай Пану Богу, той не ведае нічога пра яе. Найсвяцейшая Панна Марыя дапамагае Пану, раздае ласкі кожнаму, бо усе мы ў вачах Божых яго дзеці.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00