Часопіс "Наша вера". Выпуск 4, 2024
Запрашаем разам пагартаць чацвёрты нумар часопіса "Наша вера" за 2024 год. Прэзентацыя традыцыйна ўключае не толькі пералік артыкулаў, а таксама цікавыя сустрэчы з аўтарамі.
Дарога да Бога: Благаславёны Луіджы Карара
Айцец Луіджы Карара - ксаверыянскі місіянер, мучанік веры, які загінуў у Конга. Якім было яго дзяцінста і юнацтва? Якая зямля дала яму такую моц веры? Расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
Біблейская батаніка. Ладаннае дрэва
Гэта незвычайнае дрэва скідае старую кару і адразу адрошчвае новую. Ладан або басфелія не любіць "пераездаў" і вельмі патрабавальнае ў гадоўлі, таму егіпцяне так і не здолелі перавезці яго на свае землі.
Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 98
Пра першага кіраўніка БДЭУ Аляксея Гурло, выбітную асобу няпростага лёсу, даведаемся з артыкула Алега Дзячкова.












