Ірына Жарнасек "Будзь воля Твая"
Дзякуй усім-усім, хто спрычыніўся да таго, каб кніга Ірыны Жарнасек "Будзь воля твая" загучала на Радыё Марыя. Са згоды аўтара і па просьбах нашых слухачоў будзем выкладаць прагучаўшыя ўжо на радыё главы на сайце. Знайсці іх можна ў раздзеле аўдыятэка - аўдыёкнігі.
Прэфацыя
Дыялог вернікаў са святаром, малітва перад самай важнай часткай Літургіі - пра прэфацыю распавядае кс. Андрэй Кеўліч.
Шостая запаведзь: не чужалож
Як хрысціянін мусіць ставіцца да свайго цела і да цела іншага - над шостай запаведдзю разважае с. Дар'я Галубкова OV.
Дзеці і Ружанец
Ці варта з дзецьмі маліцца на Ружанцы? Паразмаўлялі з Арцёмам Ткачуком, татам і аўтарам артыкула "Асцярожна з Ружанцам".












